У Мінску ў пратэстанцкую царкву ўварваліся сілавікі

У Мінску ў пратэстанцкую царкву ўварваліся сілавікі

У Мінску ў Сухараве ў пратэстанцкую царкву "Новае жыццё" ўварваліся сілавікі. Для гэтага яны зламалі дзверы. Як піша ў Facebook Андрэй Кім, адбылося гэта падчас малітвы. У будынку было да 70 чалавек. Усім загадалі выйсці, пагражаючы адміністрацыйным арыштам. У царкве апісваюць маёмасць.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў жніўня 2020-га пастар "Новага жыцця" Вячаслаў Ганчарэнка асудзіў гвалт сілавікоў і заклікаў уладу пакаяцца (на відэа).

Улады спрабуюць выселіць царкву з будынка, які яна займае з 1990-х (быў адрамантаваны былы занядбаны кароўнік), з пачатку 2000-х. У 2005-м рэлігійную грамаду пазбавілі права карыстання зямельным участкам (раней ён быў атрыманы бестэрмінова), у 2009-м — права ўласнасці на будынак.

Летась суд прыняў рашэнне аб вызваленні будынка да канца года, інакш вернікам пагражала прымусовае высяленне. На месцы царквы збіраюцца пабудаваць школу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі