У Мінску ў аварыю трапіў тралейбус, пад коламі "Крайслера" загінула жанчына

У мікрараёне "Сокал" на вуліцы Узлётнай у катэджным пасёлку пенсіянерка трапіла пад колы "Крайслера" і загінула. Аўтамабілем, дарэчы, кіравала жанчына. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, каб падняць машыну, інфармуе БелаПАН.
 

У сераду на перакрыжаванні вуліц Кабушкіна і Машынабудаўнікоў сутыкнуліся тралейбус і Volkswagen Passat. Прычынай аварыі стала тое, што 20-гадовы кіроўца легкавіка не саступіў шлях тралейбусу. На шчасце, ніхто не пацярпеў.



Фота — onliner.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі