У Мінску ў аварыю трапіў аўтамабіль міліцыі
![У Мінску ў аварыю трапіў аўтамабіль міліцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/221_0.jpg.webp?itok=OfPtMUC9)
У Мінску ў аварыю трапіў аўтамабіль міліцыі. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, ДТЗ адбылося ў нядзелю пасля 18-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Кнорына і Валгаградскай. Там сутыкнуліся каршэрынгавы Volkswagen і службовы аўтамабіль дэпартамента аховы. Ад удара апошні выехаў на тратуар і наехаў на святлафор. З'явілася відэа з месца здарэння.
Пра пацярпелых пакуль нічога не паведамляецца.
На месцы аварыі / @gaiminsk
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.