У Мінску сёння былі сур'ёзныя аўтамабільныя заторы — 1-2 км

У сувязі з дажджом сітуацыя з заторамі ў сталіцы пачала рэзка пагаршацца з 13.30, а да 15.40 коркі ацэньваліся ўжо ў 8 балаў, што на 5 балаў вышэй за звычайны для гэтага часу дня паказчык. Практычна ўсе коркі былі сканцэнтраваны бліжэй да цэнтра горада. На многіх цэнтральных вуліцах аўтамабілі рухаліся з хуткасцю пешаходаў — 5-7 км/г, а даўжыня затораў дасягала 1-2 км. У кожным такім корку можна было страціць 10-20 хвілін, інфармуе БелаПАН.



Па стане на 15.30 найбольш буйныя заторы ўтварыліся на вуліцы Маскоўскай і праспекце Незалежнасці (2 км) і на праспекце Дзяржынскага ад станцыі метро "Грушаўка" у цэнтр горада (2 км). Сур'ёзныя коркі таксама зафіксаваныя на вуліцы Казлова і праспекце Машэрава ў бок праспекта Пераможцаў (1,7 км), а таксама на Партызанскім праспекце ў бок кальцавой дарогі (1,6 км).



Апошні раз коркі ў 8 балаў у Мінску назіраліся 8 траўня ў вячэрнюю гадзіну пік, калі многія мінчане выязджалі за горад, каб правесці там доўгія выхадныя.
 

МНС: У Мінску сёння былі падтопленыя 11 вуліц (відэа)
 

Град і вялікая залева ў Мінску (фота, відэа)

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі