У Мінску сёлета колькасць выяўленых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі вырасла ўтрая

За чатыры месяцы 2015 года ў Мінску зарэгістраваныя 264 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Перавышэнне паказчыка адпаведнага перыяду мінулага года склала больш чым тры разы. За ўвесь 2014 год у сталіцы было выяўлена 387 выпадкаў ВІЧ, за 2013-ты –– 222, за 2012-ты –– 181, паведамляе сталічная санітарна-эпідэміялагічная служба.

Сярэдні ўзрост упершыню выяўленых ВІЧ-пазітыўных пацыентаў склаў 33 гады. Выпадкі рэгістраваліся ў дыяпазоне ад 18 да 64 гадоў, пры гэтым кожны другі выпадак выяўлены ва ўзроставым дыяпазоне ад 28 да 38 гадоў. Большасць (196 чалавек, ці 74,2%) упершыню выяўленых пацыентаў заразіліся ў выніку ін'екцыйнага ўжывання наркатычных рэчываў. Палавы шлях перадачы склаў 24,6% (65 чалавек), у тым ліку  3% — пры гомасексуальных кантактах.

БелаПАН адзначае, што ўсяго па стане на 1 красавіка 2015 года ў Беларусі зарэгістраваныя 18 104 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, складае 13 989 чалавек, паказчык распаўсюджвання склаў 147,5 на 100 тысяч насельніцтва.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі