У Мінску стварылі антыпрэмію для чыноўнікаў

У Мінску стварылі антыпрэмію для чыноўнікаў

Міжнародны фэст дакументальнага кіно Watch Docs Belarus і Telegram-канал "Горад для гараджан" ствараюць антыпрэмію для чыноўнікаў. Яна будзе называцца "WATCH DOCS пазначыў".

"Мы хочам абараняць правы чалавека не толькі з дапамогай паказу фільмаў і абмеркаванняў, але і дзеяннем, адзначаючы (пазначаючы) медалём "за выдатныя заслугі ў галіне правоў чалавека" асобныя органы, структуры, ініцыятывы або іх прадстаўнікоў", — гавораць арганізатары.

Грамадзянам прапануецца падаць заяўку, у якой будуць пазначаныя наступныя пазіцыі: 

1. дзяржаўны орган, ведамства або прадпрыемства;

2. канкрэтны факт парушэння правоў

3. апісанне "заслугі" намінанта і спасылка на публікацыю ў СМІ пра дзеянне / бяздзейнасць, каб можна было праверыць гэты факт.

Арганізатары плануюць не закляйміць ганьбай чыноўнікаў, а тонка высмеяць іх. Прадстаўнікоў ведамстваў, адзначаных антыпрэміяй, запросяйь на ўручэнне медаля падчас закрыцця фестывалю (16 снежня ў 15:00, кінатэатр "Мір").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі