У Мінску стартавала акцыя ДАІ, а ў Гомелі святар асвячае перакрыжаванні

Акцыя "Прапусці пешахода" стартавала ў Мінску. У яе рамках пад асаблівы кантроль будуць узятыя нерэгуляваныя пешаходныя пераходы.
У выпадку, калі кіроўца не прапусціць пешахода, яму давядзецца заплаціць штраф ад 1 да 5 базавых велічынь, за стварэнне аварыйнай сітуацыі - ад 10 да 20 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на тэрмін да двух гадоў, адзначае тэлеканал СТВ.

А вось у Гомелі ўсе аварыйныя перакрыжаванні былі асвечаныя праваслаўным святаром. Гэтая акцыя таксама праводзілася з ініцыятывы ДАІ, прычым ужо другі раз, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі