У Мінску спецназ разагнаў акцыю салідарнасці з палітвязнямі

У Мінску спецназ разагнаў традыцыйную акцыю салідарнасці з палітвязнямі. А 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы сталіцы сабралася каля 100 чалавек, сярод якіх вядомыя палітыкі — Аляксандр Казулін, Анатоль Лябедзька, Мікола Статкевіч, Зміцер Дашкевіч і іншыя.
Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты трох ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, арыштаваных 8 лютага, а таксама “маладафронтаўца” Арцёма Дубскага, які праходзіць па “справе 14-ці” і цяпер знаходзіцца ў Бабруйскім СІЗА.

Літаральна праз 10 хвілінаў спецназаўцы пачалі выцясняць маніфестантаў з плошчы. Іх давялі да скрыжавання вуліц Янкі Купалы і Інтэрнацыянальнай, дзе адпусцілі. Пры гэтым міліцыянты дзейнічалі вельмі жорстка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі