У Мінску шукаюць жанчыну, якая пазычыла 100 тысяч долараў і знікла

У Мінску шукаюць жанчыну, якая пазычыла 100 тысяч долараў і знікла

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце невядомага знікнення Алены Аляксееўны Сярковай (Ракуць).

Як паведамляе прэс-служба ведамства, напрыканцы студзеня 2019 года 44-гадовая жанчына пайшла з дому і знікла. Яе месцазнаходжанне дагэтуль невядомае. Да знікнення жанчына пражывала ў доме №13 па вуліцы Касманаўтаў у Мінску.

Жанчына мае на выгляд 40-45 гадоў, рост 160-174 см, хударлявага целаскладу, смуглы твар, вочы карыя. У дзень знікнення была апранутая ў белы пухавік да калена, без каптура.

Следчыя мяркуюць, што яна знарок хаваецца, каб пазбегнуць адказнасці за ашуканскія дзеянні. Па звестках праваахоўнікаў, цягам двух гадоў мінчанка пазычала ў людзей грошы і больш на сувязь не выходзіла. Вядома ўжо пра пяць пацярпелых ад яе дзеянняў. Агульная сума шкоды па крымінальнай справе — больш за дзвесце тысяч рублёў (каля 100 тысяч долараў).

Тых, хто ведае пра месцазнаходжанне жанчыны, просяць паведаміць па тэлефонах (8017) 392-97-17 і (8029) 855-48-89.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі