У Мінску шукаюць донараў з чацвёртай адмоўнай групай крыві для дзіцяці
upd: Донары знойдзеныя, усім дзякуй! Дактары кажуць, што калі вы загарэліся жаданнем дапамагчы — кроў можна здаць у "звычайным" парадку ў 6-й мінскай лякарні!
У сацсетках 5 сакавіка з'явіліся паведамленні, што Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі шукае донараў. Для дзяцей, маўляў, патрэбная кроў чацвёртай групы з адмоўным рэзусам.
Журналісты Еўрарадыё звярнуліся ў цэнтр, каб праверыць, наколькі праўдзівая абвестка ў сацсетках. Намесніца дырэктара па клініцы Іна Праляскоўская пацвердзіла, што інфармацыя праўдзівая: для дзяцей у клініцы патрэбная кроў.
"У нас цяпер два цяжкія пацыенты. Калі ў вас ёсць людзі з такой групай крыві, то няхай яны звяртаюцца да нашага загадчыка, мы будзем уносіць іх у базу. Справа ў тым, што АB (IV) адмоўная — вельмі рэдкая група. Усяго ў Беларусі 7% чацвёртай групы, і з іх толькі 15% чацвёртай мінус-групы", — паведаміла ў каментары Еўрарадыё Іна Праляскоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.