У Мінску штрафуюць затрыманых у чарзе ў краму SYMBAL.by

У Мінску штрафуюць затрыманых у чарзе ў краму SYMBAL.by

У Мінску штрафуюць затрыманых у чарзе ў краму SYMBAL.by. Іх справы 23 ліпеня разглядае суд Савецкага раёна. Людзей прызнаюць вінаватымі ў непадпарадкаванні міліцыі і ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Штрафы складаюць ад 108 да 189 рублёў.

Судзяць дзесяць чалавек. Рафік Кенгерлі, Ігар Сурынін, Аляксандр Паплаўскі, Аляксандр Кузняцоў аштрафаваны на 108 рублёў, Ілля Дземчанка — на 189.

Затрыманне адбылося 23 чэрвеня. У той дзень стала вядома, што крама, у якой прадаваліся тавары з патрыятычнай сімволікай, з-за ціску дзяржорганаў зварочвае сваю працу. На распродаж прыйшлі шматлікія пакупнікі. Паколькі ўсе жадаючыя адначасова ў памяшканне крамы не змяшчаліся, утварылася чарга. Аднак прыехаў аўтазак з АМАПам і прайшлі затрыманні. Пра гэтую абсурдную гісторыю даведаліся па ўсім свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі