У Мінску штодня спальваюць 750 кг небяспечных медыцынскіх адходаў

У Мінску штодня спальваюць 750 кг небяспечных медыцынскіх адходаў

У Мінску штодня спальваюць 750 кг небяспечных медыцынскіх адходаў, а попел адпраўляюць на пахаванне. Як паведамляе sb.by, адбываецца гэта ў сталічным гарадскім комплексе па спальванні адходаў прадпрыемства "Экорез". З бальніц прывозяць спецыяльныя герметычныя пакеты, на якіх стаіць маркіроўка па класе небяспекі. Брыгады рабочых працуюць у спецыяльных ахоўных касцюмах, маюць шлемы, пальчаткі і рэспіратары. Яны кажуць, што каранавіруса не баяцца.

У 6-й мінскай клінічнай бальніцы распавядаюць, што сартаванне адходаў пачынаецца ўжо на ўзроўні аддзялення. Там адбываецца паасобны збор пластыка, шкла, кардона. Адпрацаваныя аднаразовыя маскі, пальчаткі, халаты ды іншае, забруджанае біялагічнымі вадкасцямі, трапляе ў дэзінфекцыйны блок, абсталяваны сучаснымі паравымі аўтаклавамі. У ім дэзінфекцыя праводзіцца фізічным спосабам: пад дзеяннем пара, які знішчае вірусы, грыбы і бактэрыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі