У Мінску сабралася 11 тысяч адэптаў Herbalife: што яны робяць разам?

У Мінску сабралася 11 тысяч адэптаў Herbalife: што яны робяць разам?

З 19 да 21 ліпеня ў Мінску праходзіць Extravaganza 2019 — фестываль здаровага харчавання, арганізаваны кампаніяй Herbalife. На яго прыехалі 11 тысяч чалавек з розных краінаў свету. Усе яны больш ці менш паспяхова займаюцца ці кіруюць прамымі продажамі харчавання — у кампаніі іх называюць партнёрамі. Мерапрыемства арганізаванае, каб узнагародзіць найлепшых з іх і заматываваць тых, у каго атрымліваецца не ўсё.

Прэсу на фестываль не пускаюць, але даведацца, як праходзіць Extravaganza, можна па фотаздымках з Інстаграма. Партнёры ідуць па чырвонай дарожцы, лепяць сэлфі з сімволікай кампаніі і з агромністай залай, запоўненай людзьмі. І значкі: “Хочаш пахудзець? Запытайся ў мяне як!” — якімі Herbalife яшчэ ў 1990-я праславіўся на ўсю постсавецкую прастору, па-ранейшаму на месцы!

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі