У Мінску рыхтуюцца да прарыву з-за мяжы "незаконных узброеных фарміраванняў"

Сілавікі ў Беларусі рыхтуюцца / sb.by

Сілавыя структуры Беларусі атрымалі задачу падрыхтавацца да магчымых "тэрарыстычнай дзейнасці" і "прарыву незаконных узброеных фарміраванняў праз дзяржмяжу". Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч. У аўторак ён размаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам пра абнаўленне Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі РБ.

Лукашэнку цікавіла, наколькі абаронена мяжа з Украінай, якая там сітуацыя і якія далейшыя дзеянні. Ён згадваў і вайскоўцаў, і тэрабарону і нават "народнае апалчэнне". Таксама Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што "ва Украіне ўжо ствараюцца нейкія ці палкі, ці батальёны для звяржэння не толькі ўлады", а і каб Беларусь "далучыць да блока NATO"! Сілавікі атрымалі задачу не дапусціць стварэння ў нашай краіне "новай Украіны". "Свядомых" Лукашэнка назваў "ворагамі", якія "ствараюць тут праблемы".

Відавочна, што ўлады РБ сур'ёзна ўспрымаюць заявы беларускіх добраахвотніцкіх падраздзяленняў ва Украіне аб іх вяртанні ў будучыні на радзіму для яе вызвалення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.