У Мінску рыхтуюцца пікеты ў абарону Андрэя Клімава

У Мінгарвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзенне 21-22 траўня пікетаў у абарону апазіцыйнага палітыка Андрэя Клімава. Іх збіраюцца праводзіць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі.  Першы плануецца правесці насупраць будынка гарадской пракуратуры, другі — каля следчага ізалятара № 1. Нагадаем, Клімаў быў арыштаваны ў Мінску 3 красавіка. Яму інкрымінуюцца заклікі да звяржэння альбо змены канстытуцыйнага ладу.

Падставай для арышта палітыка сталі яго артыкулы, апублікаваныя на сайце АГП. Андрэю Клімаву пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі