У Мінску разагнаная акцыя «Пахаванне льготаў», ёсць затрыманыя

Увечары 1 чэрвеня ў Мінску адбылася моладзевая акцыя «Пахаванне льготаў». У ёй узялі ўдзел каля 200 чалавек. Моладзь збіралася прайсці па Нямізе, трымаючы ў руках квіткі і вяночкі. Аднак каля моста праз Нямігу іх атакавалі спецназаўцы. Некалькі чалавек былі жорстка збітыя і затрыманыя. Нам вядомыя прозвішчы чатырох чалавек: Аляксандр Барадзенка, Павел Чумакоў, Ілья Шуст і Павел Вінаградаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі