У Мінску прызначылі трэцяга за паўтара года кіраўніка спажывецкага рынку

У Мінску прызначылі трэцяга за паўтара года кіраўніка спажывецкага рынку

Прызначылі трэцяга за паўтара года кіраўніка ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. З 20 жніўня гэтую пасаду займае Андрэй Улезла. Дагэтуль ён працаваў гендырэктарам "Белбакалеі", інфармуе інфармагенцтва "Мінск-навіны".

Два папярэднікі Улезла знаходзяцца пад вартай, нагадвае tut.by. Гэта — Сяргей Барысевіч і Андрэй Дамарацкі. Барысевіча, якога абвінавачваюць у карупцыі, ужо пачалі судзіць. Следства па справе Дамарацкага працягваецца, яго абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Вядома, што Андрэй Улезла мае дзве вышэйшыя адукацыі, ён скончыў гомельскі ўніверсітэт спажыўкааперацыі і Акадэмію кіравання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі