У Мінску пройдзе конкурс на лепшае вуснае выступленне на японскай мове

26 верасня ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце пройдзе VI Рэспубліканскі конкурс на лепшае вуснае выступленне на японскай мове.

Конкурс праводзіцца з мэтай "пашырэння сяброўскіх кантактаў паміж тымі, хто вывучае японскую мову". У ім возьмуць удзел прыкладна 10 чалавек, якія вывучалі японскую ў ВНУ або іншай камерцыйнай арганізацыі.

Кожны ўдзельнік выступіць з дакладам на адвольную тэму (не абавязкова звязаную з Японіяй) і адкажа на пытанні журы, у складзе якога — часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Мацудзакі Кіёсі, а таксама спецыяліст Японскага фонду ў галіне выкладання японскай мовы Мікамі Кёка.

Пераможцу будзе дадзена магчымасць прадстаўляць Беларусь на конкурсе японскай мовы сярод студэнтаў краін СНД, які пройдзе ў Маскве ў лістападзе 2008 года.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі