У Мінску пройдзе фэст сучаснага шведскага кіно

Ад 4 да 13 чэрвеня ў Мінску будзе ісці фестываль сучаснага шведскага кіно. Як паведамляе БелаПАН, на фэсце будзе паказана 16 мультыплікацыйных, кароткаметражных і мастацкіх фільмаў. Сярод іх — карціна "Дарагая", прызнаная найлепшым фільмам краін Паўночнай Еўропы ў 2007 годзе, "Брат мой" (прыз "Срэбраны мядзведзь" Берлінскага кінафэсту ў 2002 года), "Сум, карма, тыгр" (лепшы шведскі кароткаметражны фільм 2006 года).

Паказ фільмаў будзе ладзіцца ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны". Усе фільмы будуць дэманстравацца на шведскай мове з рускімі субтытрамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі