У Мінску пройдзе дзіцячае “Еўрабачанне”

Мінск абраны месцам правядзення дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне-2010”.
Шоу адбудзецца ў Мінску 20 лістапада 2010 года ў спартовым комплексе “Мінск-арэна”.
5 чэрвеня ў Кіеве краіны-фіналісткі (Беларусь, Расія і Мальта) паказалі свае прэзентацыі і рашэнне было прынята на карысць Беларусі.

Сярод пераваг беларускай прэзентацыі журы адзначыла найбольшую дэталізацыю ўсіх момантаў знаходжання замежных дэлегацый у Беларусі, унікальны дызайн сцэны і вялікую ўмяшчальнасць арэны (каля 15 тысяч гледачоў), а таксама слоган конкурсу: Feel the magic (“Адчуй чараўніцтва”).

Сусветныя зоркі будуць праводзіць майстар-класы для юных выканаўцаў сярод кандыдатур разглядаецца Джэніфер Лопез, Джасцін Тымберлэйк і іншыя зоркі.

Прадстаўнік Беларусі на сёлетнім дзіцячым “Еўрабачанні” яшчэ не вызначаны. Фінал пройдзе толькі восенню.
Нестандартны выступ аднаго з фіналістаў, Юры Дземідовіча, у інтэрнэце паглядзелі ужо больш чым 250 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі