У Мінску прэзентавалі новы літаратурна-мастацкі часопіс "Верасень"

Увечары 7 студзеня ў зале мінскага Чырвонага касцёла адбылася прэзентацыя першага нумара новага літаратурна-мастацкага часопіса для маладых літаратараў "Верасень". Яго заснавала Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Галоўны рэдактар выдання, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт і бард Эдуард Акулінаў зачытаў прывітанні, якія паступілі ад народных паэтаў Беларусі Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна.

Па словах Акуліна, якія перадае БелаПАН, часопіс "Верасень" створаны для таго, каб "даваць разбег новай генерацыі маладых таленавітых паэтаў і празаікаў, крытыкаў і публіцыстаў, захаваць і адрадзіць наша беларускае слова, якое было, ёсць і будзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі