У Мінску прайшоў турнір па снежным рэгбі “Люты кубак”-2017

У суботу  ў Мінску на стадыёне  алімпійскага рэзерву побач з Нацыянальнай бібліятэкай прайшоў турнір па снежным рэгбі "Люты кубак"-2017.

У спаборніцтвах, арганізаваных Беларускай федэрацыяй рэгбі, прымалі удзел шэсць мужчынскіх, дзве жаночыя і адна падлеткавая каманда з Мінска, Гомеля і Століна. Перамагла сталічная каманда "Харугва".