Вы тут

У Мінску прайшоў "Млын моды" і вы павінны бачыць гэтыя касцюмы

Тварэння беларускага дызайнера Анастасіі Куцепавай "2033" / Reuters

У канцы чэрвеня прайшоў фінал XXIX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды". У фінале конкурсу ўдзельнічалі 45 калекцый маладых беларускіх дызайнераў з усёй Беларусі. Паказ адзення праходзіў і трансляваўся анлайн.

Мы вырашылі падзяліцца з вамі самымі незвычайнымі касцюмамі, якія былі прадстаўлены на сцэне.

На мадэлях прадстаўлены творы беларускага дызайнера Дар'і Воўк "Сляпы дождж". У касцюмах відаць уплыў класічнага кіберпанку і "Беглага па лязе" / Reuters
Калекцыя "Кліч пустыні" ад беларускіх дызайнерак Аліны Лойка і Юліі Швед / Reuters

Тварэнні беларускага дызайнера Анастасіі Куцепава. Калекцыя "2033" адсылае да мілітарысцкай будучыні поўнай брэндаў і цэтлікаў.

Калекцыя "2033" / Reuters

Калекцыя "Малевіч" ад беларускага дызайнера Антона Мажарына. Размыты малюнак — не віна фатографа.

А тут асобныя мадэлі самых розных калекцый, якія ўразілі нас больш за ўсё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.