У Мінску праходзіць з'езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі

У Мінску 23 лютага праходзіць чарговы з'езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП). На з'ездзе плануецца зацвердзіць спіс кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія пройдуць восенню 2008 года, а таксама вылучыць кандыдата ад ЛДП на чарговыя прэзідэнцкія выбары.
Апрача таго, на з'ездзе будзе абрана кіраўніцтва партыі, зацверджаны лозунг, з якім кандыдаты ад ЛДП будуць удзельнічаць у выбарчых кампаніях. У 2004 годзе партыя ўзяла ўдзел у парламенцкіх выбарах.

У выніку са 107 прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты ад ЛДП кандыдатамі ў дэпутаты былі зарэгістраваны 34. Дэпутатам стаў толькі лідэр партыі Сяргей Гайдукевіч.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі