У Мінску памёр салдат — ад вострай сардэчнай недастатковасці

Паводле папярэдніх высноваў спецыялістаў Дзяржкамітэта судовых экспертызаў, прычынай смерці салдата стала вострая сардэчная недастатковасць на фоне ішэмічнай хваробы сэрца. Хлопца прызвалі ва Узброеныя Сілы ўвосень 2013 года, адзначае БЕЛТА.

Следчыя праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на поўнае, усебаковае і аб'ектыўнае даследаванне ўсіх абставінаў здарэння. Апытваюцца відавочцы, прызначаны шэраг судовых экспертыз. Акрамя таго, вывучаюцца канфіскаваныя медыцынскія дакументы, высвятляецца правільнасць аказання меддапамогі вайскоўцу ў момант пагаршэння яго стану здароўя напярэдадні смерці.

Фота — vashgorod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі