У Мінску памёр 13-гадовы падлетак, у яго быў COVID-19

Дзіцячая інфекцыйная бальніца Мінска / з архіву СТВ​
Дзіцячая інфекцыйная бальніца Мінска / з архіву СТВ​

У пасведчанні аб смерці 13-гадовага Міці Конева стаяць тры дыягназы: "Сардэчна-лёгачная недастатковасць. Вірусная пнеўманія. Каранавірусная інфекцыя", расказала парталу TUT.BY яго мама Вольга.

Хлопчык памёр раніцай 16 снежня ў рэанімацыі дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска.

Вольга кажа, што сям'я перанесла COVID яшчэ ў лістападзе. Яна сама ляжала разам з малодшым сынам у бальніцы. Міця заставаўся дома, адчуваў сябе нармальна, толькі перастаў адрозніваць пахі. Тэст яму тады не рабілі.

Пасля выздараўлення і каранціну Вольга выйшла на працу, Міця — у школу. У мінулы чацвер у яго забалела горла. Лекар паглядзеў і сказаў, што гэта ангіна, прапісаў антыбіётыкі.

Некалькі дзён у хлопчыка трымалася высокая тэмпература, у нядзелю яна перастала збівацца. Міцю выклікалі хуткую. Лекар пагадзіўся з пастаўленым дыягназам "ангіна", толькі скарэктаваў лячэнне — павялічыў дозу антыбіётыка. На наступны дзень у хлопчыка пачалася ваніты, яму стала складана дыхаць.

"Я выклікала хуткую. Прыкладна ў 14.00 яго адвезлі ў дзіцячую інфекцыйную бальніцу і практычна адразу падключылі да апарата ШВЛ", — кажа Вольга Конева.

В Минске умер 13-летний подросток, у него был COVID-19
Міця Конеў / TUT.BY

Тэст на антыцелы, які ў хлопчыка ўзялі ў бальніцы, паказаў, што ён ужо перахварэў COVID-19.

"У яго не было нейкіх сур'ёзных захворванняў. Адзінае ён быў алергікам з атапічным дэрматытам. Таму ў яго заўсёды быў аслаблены імунітэт. Але сэрца і лёгкія заўсёды былі ў парадку", — кажа мама падлетка.

У Міністэрстве аховы здароўя журналістам сказалі, што пакуль не гатовыя каментаваць гэты выпадак, у прыватнасці адказаць на пытанне, ці мог перанесены COVID-19 справакаваць такое рэзкае пагаршэнне здароўя. Ідуць даследаванні, якія зоймуць некаторы час, сказалі ў ведамстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі