У Мінску пацвердзілі, што Беларусь і ЕС наблізіліся да падпісання пагадненняў

У Мінску пацвердзілі, што Беларусь і ЕС наблізіліся да падпісання пагадненняў

У Мінску пацвердзілі, што Беларусь і ЕС "рэальна наблізіліся" да магчымасці падпісання пагадненняў аб рэадмісіі і аблягчэнні візавых фармальнасцей. Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка выказаў спадзяванне, што "гэты пакет не трапіць у такую ж сітуацыю, якая... склалася ў дачыненні да праекта прыярытэтаў партнёрства", інфармуе БЕЛТА.

У кастрычніку кіраўніца прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза Андрэа Віктарын заявіла, што падпісанне можа адбыцца да канца 2018 года. Як вядома, перамовы наконт гэтых дакументаў вядуцца паміж Мінскам і Бруселем са студзеня 2014 года.

Краўчанка таксама паведаміў, што Беларусь прапануе Еўрасаюзу сумесна папрацаваць над стратэгіяй адносін на доўгатэрміновую перспектыву. "Імкненне да мэт, якіх мы хочам дасягнуць праз 10-20-30 гадоў, дазволіць нам больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць па цяжкасцях, якія, па сутнасці, носяць часовы характар, але дамінуюць у нашых адносінах, паглынаючы ільвіную долю нашай энергіі і перашкаджаючы развіццю гэтых адносін", — сказаў намеснік міністра замежных спраў на адкрыцці XVI Мінскага форума.

Як вядома, восенню 2018-га Аляксандр Лукашэнка ўхваліў працяг курсу на нармалізацыю дачыненняў з Еўрасаюзам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі