У Мінску пачынаюць уводзіць адзіную школьную форму

Узоры згаданай школьнай формы прэзентавалі ў Мінгарвыканкаме

Узоры згаданай школьнай формы прэзентавалі ў Мінгарвыканкаме / t.me/bellegprom/

У Мінску пачынаюць уводзіць адзіную школьную форму. "Беллегпрам" паведамляе, што ў "пілотным праекце" паўдзельнічаюць больш за 40 тысяч школьнікаў з 50 устаноў адукацыі. Адзіная школьная форма будзе ўводзіцца "паэтапна". Пакуль насіць яе будуць вучні СШ № 48 і гімназіі № 36. З улікам заўваг і прапаноў калекцыю дапрацуюць.

27 лютага ўзоры згаданай школьнай формы для трох узроставых груп прэзентавалі ў Мінгарвыканкаме. Прысутнічалі старшыня Мінгарвыкакама Уладзімір Кухараў, міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўніца "Беллегпраму" Таццяна Лугіна.

Летась у Камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама заявілі, што збіраюцца апрануць усіх школьнікаў Мінска ў аднолькавую форму да восені 2024 года. Згаданыя 40 тысяч школьнікаў — гэта прыблізна пятая частка ўсіх школьнікаў сталіцы. І гэта толькі пачатак.

У Мінску пачынаюць уводзіць адзіную школьную форму
t.me/bellegprom/
У Мінску пачынаюць уводзіць адзіную школьную форму

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі