У Мінску пачаўся суд па справе аб карупцыі ў кіраўніцтве МТЗ і БелАЗ

Суд / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Суд / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

12 чэрвеня ў Мінску пачаўся суд па справе аб карупцыі ў кіраўніцтве заводаў МТЗ і БелАЗ, перадае БЕЛТА.

Абвінавачанымі па справе праходзяць сем службовых асоб прадпрыемстваў, а таксама віцэ-старшыня савета дырэктараў швейцарскай кампаніі Swiss Trading Group AG SWITG. Ім вінавацяць у атрыманні і дачы хабару ў асабліва буйным памеры.

Віцэ-старшыню савета дырэктараў швейцарскай кампаніі Сяргея Іёкава вінавацяць у дачы хабару ў асабліва буйных памерах.

Па версіі следства атрымальнікамі гэтых хабараў былі намеснік гендырэктара МТЗ Сяргей Сіроценка, намеснікі тэхнічнага дырэктара МТЗ Сяргей Ганчароў і Анатоль Кандратовіч, галоўны тэхнолаг МТЗ Аляксандр Лебедзеў. На БелАЗе хабары ад прадстаўніка швейцарскай кампаніі, як заяўляе следства, атрымлівалі начальнік інструментальнай вытворчасці Валерый Гулакоў, інжынер па інструменце пакупнога бюро інструментальнай вытворчасці Святлана Радзівіл, генеральны канструктар — начальнік навукова-тэхнічнага цэнтра Алег Сцяпук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі