Некаторым чыноўнікам дазволілі карыстацца дзяржмаёмасцю ў асабістых мэтах

Маёмасцю, якую можна арандаваць, скарыстацца ў асабістых мэтах па-ранейшаму будзе нельга / pixabay.com
Маёмасцю, якую можна арандаваць, скарыстацца ў асабістых мэтах па-ранейшаму будзе нельга / pixabay.com

Частка беларускіх чыноўнікаў зможа на законных падставах карыстацца дзяржаўнай маёмасцю ў асабістых і іншых пазаслужбовых мэтах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў. Дакумент быў прыняты ў развіццё закона "Аб барацьбе з карупцыяй" і апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Аднак скарыстацца дзяржмаёмасцю ў асабістых мэтах можна будзе пры выкананні шэрагу ўмоў. Трэба будзе напісаць заяву і атрымаць дазвол у вышэйстаячага кіраўніцтва, а пасля пакрыць выдаткі за карыстанне маёмасцю. Акрамя таго, такая практыка магчымая толькі, калі гэта не перашкаджае працы арганізацыі, і няма магчымасці ўзяць гэтую маёмасць у арэнду або пракат.

Таксама ў дакуменце прапісана, хто можа, а хто не можа скарыстацца гэтым правам. Зможа "асоба, якая займае пасаду, звязаную з выкананнем арганізацыйна-распарадчых або адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў у дзяржаўных арганізацыях" і арганізацыях, у статутных фондах якіх 50% і больш належыць дзяржаве. На службовых асоб дзяржаўных органаў, адміністрацый свабодных эканамічных зон і бюджэтных арганізацый, дзе не займаюцца дзейнасцю, якая прыносіць даходы, дзейнасць пастановы не распаўсюджваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі