У Мінску пачаўся суд над Арцёмам Лябедзькам

Арцём Лябедзька з дачкой / facebook.com/Anatol.Liabedzka

Арцём Лябедзька з дачкой / facebook.com/Anatol.Liabedzka

У Мінску пачаўся суд над сынам былога кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі Арцёмам. Відэа з працэсу публікуе расійскі рэсурс "Спутник".

Лябедзьку-малодшага затрымалі ў сакавіку 2023 года. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак арышту, потым — яшчэ на 15, а пасля распачалі крымінальную справу, імаверна, за данаты — абвінавацілі ў "фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання" (арт. 361-2 КК РБ). "За сваё жыццё я перажываў самыя розныя эмоцыі і пачуцці, але нянавісць — толькі цяпер. І нічога з гэтым зрабіць немагчыма. Яна цяпер мой спадарожнік па жыцці", — пісаў пасля завядзення крымінальнай справы супраць сына Анатоль Лябедзька.

Лябедзька-старэйшы раней узначальваў Аб'яднаную грамадзянскую партыю, якую днямі ліквідавалі. Яго пераемнік Мікалай Казлоў таксама знаходзіцца ў зняволенні. Лябедзька — цяпер дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі