У Мінску пачаўся шоўкейс-фестываль Minsk Music Week
![У Мінску пачаўся шоўкейс-фестываль Minsk Music Week](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/3a261d9f4a.jpg.webp?itok=pHHEAqO4)
24 лістапада ў Мінску стартаваў шоўкейс-фестываль Minsk Music Week, які складаецца з канферэнцыі, дзе прадстаўнікі музычнай індустрыі з розных краін дзеляцца досведам, і вечаровых канцэртаў, дзе маладыя музыкі граюць для гэтых прамоўтараў. Сярод удзельнікаў — арганізатары фестываляў Ягор Захарка, Уладзімір Шаблінскі, Аляксей Кутузаў, музыкі Філіп Чмыр, Наталля Куніцкая, Вова Патапенка, Косця Гарачы, прадстаўніца украінскага фэсту Koktebel Jazz Festival Яўгенія Стрыжэўская і іншыя.
Праграма Minsk Music Week была аб'яўленая за некалькі дзён да пачатку, рэклама фэсту была мінімальнай, але арганізатары Сяргей Бабіч і Аліна Усманава мяркуюць, што тыя, каму трэба, пра падзею ўсё адно даведаліся.
Праграма Minsk Music Week тут.