Вы тут

У Мінску пачаўся працэс па справе аб дамоўных матчах, судзяць 20 чалавек

Столькі спартсменаў рэдка трапляе ў залу суда / БЕЛТА

23 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся суд па справе аб арганізацыі дамоўных матчаў у беларускіх футболе і валейболе ў 2017-2019 гадах. На лаве падсудных 20 чалавек. У клетку нікога з іх не пасадзілі. Спартсмены ўзялі грошы за забеспячэнне патрэбных зламыснікам вынікаў матчаў. У перадачы грошай абвінавачваюцца два чалавекі. Агулам вядома пра 15 подкупаў спартсменаў і адзін замах на такі подкуп, а таксама пра 12 выпадкаў крадзяжоў з дапамогай махлярства грошай букмекерскіх кантор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.