У Мінску пачаліся прэвентыўныя затрыманні актывістаў

9.30 3 ліпеня да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці з імі. Паведамілі, што жадаюць правесці з Жылко прафілактычную гутарку. На пытанне сяброў Жылко, калі адпусьцяць іх сябра, дзяжурны РУУС адказаў: "Можаце не чакаць", паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што вечарам 2 ліпеня стала вядома пра затрыманне лідара грамадзкага аб'яднаньня "Альтэрнатыва" Алега Корбана і актывіста гэтай арганізацыі Уладзіміра Сяргеенка. Праваабаронцы не выключаюць новых прэвентыўных затрыманняў.

Некаторыя з моладзевых актывістаў, напрыклад, Павел Вінаградаў, жадаючы пазбегнуць “прафілактычных гутарак” з міліцыяй, з’ехалі са сталіцы за некалькі дзён да святочных мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі