У Мінску пачалі вызваляць затрыманых абаронцаў Курапатаў

У Мінску пачалі вызваляць затрыманых абаронцаў Курапатаў

У Мінску пачалі вызваляць затрыманых абаронцаў Курапатаў. Як інфармуе Радыё Свабода, ім даюць позвы ў суд (на 18-19 красавіка), пратаколы складзены па факце "дробнага хуліганства". Нібыта, затрыманыя "перашкаджалі працы будаўнікоў... размахвалі рукамі і крычалі". Сярод тых, хто ўжо выйшаў на волю — Філіп Шаўроў, Валерый Рабцаў, Валянціна Яроменак, у якой маленькая дачка была ў дзіцячым садку, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец.

Раніцай 4 красавіка ў Курапатах на ўскраіне Мінска пачалі зносіць крыжы. Як вядома, у месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій створаны народны мемарыял. Улады заявілі, што крыжы ўсталяваныя незаконна. Некалькі дзясяткаў было знесена і вывезена. Было затрымана каля 15 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі