У Мінску па даносе затрымалі айцішніцу — праз акно ўбачылі БЧБ-сцяг
![Затрыманая ў кайданках / t.me/pressmvd/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Mn1.jpg.webp?itok=8Q19L4Xm)
Затрыманая ў кайданках / t.me/pressmvd/
У Мінску затрымалі айцішніцу, якая працавала ў прыватнай фірме. Прэс-служба мінскай міліцыі сцвярджае, што зрэагавала на данос — мужчына патэлефанаваў на 102 і назваў дом па вуліцы Гінтаўта, у акне якога на шостым паверсе ўбачыў бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыя заявіла, што знайшла ў кватэры не толькі яго, а і "арсенал" — пнеўматычныя аўтамат і чатыры пісталеты. 30-гадовую жанчыну абвінавачваюць і ў падпісцы на "экстрэмісцкія" тг-каналы.
Пнеўматычную зброю адправілі на экспертызу, а затрыманую — на Акрэсціна.
![У Мінску па даносе затрымалі айцішніцу — праз акно ўбачылі БЧБ-сцяг](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Mn3.jpg.webp?itok=19uUSHyg)
![У Мінску па даносе затрымалі айцішніцу — праз акно ўбачылі БЧБ-сцяг](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Mn2.jpg.webp?itok=XpNSjtN1)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.