У Мінску нічога не ведаюць пра станоўчыя допінг-пробы алімпійцаў

Афіцыйнае паведамленне пра нібыта станоўчыя допінг-пробы, узятыя ў прызёраў Алімпійскіх гульняў у Пекіне, беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана ў Мінск не прыходзіла.   Пра гэта агенцтву "Интерфакс-Запад" заявілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце і Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. 

Нагадаем, сёння газета "Прессбол" са спасылкай на агенцтва "Весь спорт" паведаміла, што допінг-пробы, узятыя ў Дзевятоўскага і Ціхана пасля фінала 17 жніўня, паказалі выкарыстанне забароненага прэпарата тэстастэрона. Міжнародны алімпійскі камітэт, а таксама Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый бліжэйшым часам пра гэта аб'явяць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі