У Мінску абакралі салон "TimeCity", забралі партыю гадзіннікаў (відэа)

У Мінску раніцай 6 лютага на вуліцы Касмамольская абакралі салон "TimeCity". Невядомыя зламыснікі разбілі шкляныя дзверы, вітрыны і за паўтары хвіліны скралі партыю наручных гадзіннікаў ды ўцяклі. Колькасць скрадзенага і яго кошт пакуль невядомы (паводле неафіцыйнай інфармацыі — каля 100 тысяч долараў).

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, калі пасля спрацоўвання сігналізацыі на месца прыехалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы, злодзеяў ужо не было. На месцы здарэння працуюць следчыя.

Па факце крадзяжу ў асабліва буйным памеры Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, днямі адбыўся разбойны напад на банк у Мазырскім раёне: было скрадзена 80 мільёнаў.

Гл. таксама: Самыя гучныя разбойныя напады ў Беларусі

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі