Самыя гучныя разбойныя напады ў Беларусі

Амаль год таму, 28 студзеня 2014, у Мінску мужчына рабуе пункт абмену валют на вуліцы Панамарэнкі. Касір выходзіць на абед, закрывае дзверы на ключ. Праз некаторы час дзверы адкрывае мужчына і скрадае каля 10 тысяч долараў, больш за тысячу еўра, звыш 13 тысяч расійскіх рублёў і 50 мільёнаў беларускіх рублёў.

Як у Мінску мужчына абрабаваў "абменнік" (відэа)

У пасёлку Зялёны Бор 18 лютага 2014 у 9 раніцы адбываецца напад на аддзяленне "Беларусбанка". Мужчына страляе з абрэза ў замок і, пагражаючы касіру зброяй, выкрадае грошы.

У Смалявіцкім раёне затрымалі магчымага рабаўніка банка

1 кастрычніка 2014 у Мінску адбыўся самы гучны за апошні час напад на абменны пункт. Злачынец браў у закладнікі касірку. Аперацыя па вызваленні доўжылася некалькі гадзін. Нападніка ўгаворвалі здацца, але пасля працяглых перамоваў яго забілі стрэлам у галаву.

Касір-закладніца вызваленая, нападнік "нейтралізаваны" (фота)

Пазней стала вядома, што ў нападніка была пнеўматычная зброя. Ці можна яе адрозніць ад сапраўднай? Еўрарадыё спрабуе разабрацца.

Захоп закладніцы ў Мінску: Ці можна адрозніць пнеўматыку ад баявой зброі?

Касірка з абменніка пра налётчыка: Думаеце, ён даў да зброі дакрануцца!

31 кастрычнік 2014 г. — напад на краму ў Оршы. Мужчына заходзіць у гандлёвую залу і патрабуе выручку. Прадаўцы вырашаюць, што гэта жарт. Але ён дастае пісталет і двойчы страляе ў паветра. Пасля перастрэлкі з міліцыянтамі яго затрымліваюць. Рабаўнік меў пры сабе два пісталеты, выбухоўку і бронекамізэльку.

Узброены напад на краму ў Оршы

У Оршы затрымалі мужчыну, які страляў у прадаўца, каб абрабаваць краму

19 студзеня 2015 года з'яўляецца відэа нападу на дзяўчыну каля станцыі метро "Пятроўшчына". Яна спрабуе ўцячы ад злачынца, але ён даганяе яе, адбірае сумачку і хаваецца.

Як у Мінску каля станцыі метро "Пятроўшчына" абрабавалі дзяўчыну (відэа)

Увечары 20 студзеня мужчына нападае на ювелірную краму Ziko ў Мінску. Ён раніць нажом прадаўца. Пазней з'яўляецца фота падазраванага, яго абвяшчаюць ў вышук.

У Мінску здзейснены разбойны напад на ювелірны салон Ziko (фота)

Новыя падрабязнасці нападу на ювелірную краму ZIKO ў Мінску (відэа)

Ноччу 20 студзеня ў Мінску адбываецца рабаванне офіса мабільнага аператара МТС. Падазраваныя ўцякаюць з месца злачынства, але яшчэ да раніцы іх затрымліваюць супрацоўнікі палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама.

З'явіліся падрабязнасці здарэння ў офісе МТС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі