Узброены напад на краму ў Оршы

Паведамленне пра напад на краму паступіла ў Аршанскі раённы аддзел унутраных спраў каля 17.40 ад прадаўцоў. Яны паведамілі, што ў гандлёвы аб'ект зайшоў мужчына, сказаў, што гэта рабаванне, і запатрабаваў выручку. Супрацоўнікі крамы вырашылі, што гэта жарт, але наведвальнік дастаў пісталет і зрабіў тры стрэлы - два ў паветра, адзін у нагу прадаўца.

Па словах начальніка Віцебскага УУС Ігара Яўсеева, у раёне здарэння быў аб'яўлены план "Сірэна" і праваахоўнікі затрымалі мужчыну на адным з пунктаў прыпынку электрычкі літаральна за некалькі хвілін да прыбыцця цягніка.

Аказалася, што напад на краму здзейсніў жыхар Мінскага раёна 1989 года нараджэння. Пры ім былі два пісталета і выбуховае прыстасаванне. Сам рабаўнік быў апрануты ў бронекамізэльку і пры затрыманні зрабіў 5 стрэлаў у міліцыянтаў, паведамляе БелТА,

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі