Як у Мінску мужчына абрабаваў "абменнік" (відэа)

Касірка пункта абмену валют, які месціцца па вуліцы Панамарэнкі, сышла на час абеду. Яна зачыніла "абменнік" на ключ. Праз некалькі хвілін прыйшоў невядомы мужчына, які адчыніў дзверы, зайшоў у памяшканне і забраў грошы. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, было скрадзена каля 10 тысяч долараў, больш тысячы еўра, звыш 13 тысяч расійскіх рублёў і 50 мільёнаў беларускіх рублёў.



Распачатая крымінальная справа, ідуць пошукі зламысніка. Банк абяцае грашовае ўзнагароджанне за інфармацыю, якая дапаможа знайсці злодзея.


Відэа — guvd.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі