Як у Мінску каля станцыі метро "Пятроўшчына" абрабавалі дзяўчыну (відэа)

У Мінску ў падземным пераходзе каля станцыі метро "Пятроўшчына" абрабавалі дзяўчыну. Здарэнне адбылося ўначы на мінулым тыдні. Дзяўчына праходзіла каля станцыі, калі на яе напаў невядомы — ён спрабаваў вырваць сумачку. Спалоханая дзяўчына кінулася ў падземны пераход, але мужчына пабег за ёй, дагнаў, забраў сумачку і збег.

Камеры відэаназірання не толькі зафіксавалі момант злачынства, але і твар зламысніка. Цяпер праваахоўнікі яго шукаюць, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Фота, відэа: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі