Вы тут

У Мінску на падлетка распачалі справу за скінуты ў Свіслач пракатны ровар

Ілюстрацыйнае фота / facebook.com/gusarov4

У Мінску на падлетка распачалі крымінальную справу за скінуты ў Свіслач каля Зыбіцкай вуліцы пракатны ровар. Артыкул — "хуліганства", інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Праваахоўнікі знайшлі юнака пасля з'яўлення ў інтэрнэце відэа з яго ўчынкам (яго зрабіў знаёмы хулігана). Дарэчы, запіс далучылі да матэрыялаў справы. Хлопец затрыманы. Яму 14 гадоў. СК звяртае ўвагу на тое, што адказнасць за хуліганства пачынаецца якраз з гэтага ўзросту.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 31.07: