У Мінску могуць адзначыць 10-годдзе "Усходняга партнёрства" на высокім узроўні

У Мінску могуць адзначыць 10-годдзе "Усходняга партнёрства" на высокім узроўні

У Мінску можа прайсці на высокім узроўні мерапрыемства з нагоды дзесяцігоддзя "Усходняга партнёрства". Такая магчымасць абмяркоўвалася падчас візіту камісара Еўрасаюза па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтара Этынгера, перадае БЕЛТА

Еўракамісар Этынгер вітаў актыўны ўдзел Беларусі ва "Усходнім партнёрстве". Пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Этынгер заявіў: "За апошнія тры гады Еўрапейскі саюз і Беларусь дасягнулі значнага прагрэсу ў рэалізацыі шэрагу ініцыятыў у двухбаковых адносінах. Гэта павінна дапамагчы нам у далейшым умацаванні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС у найбліжэйшай будучыні. Заключэнне пагаднення аб нашых прыярытэтах партнёрства стала б важнай вяхой на гэтым шляху".

Таксама еўракамісар падкрэсліў, што за апошнія гады ЕС актывізаваў фінансавую супрацу з Беларуссю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі