У Мінску ліквідуюць стыхійныя рынкі

У Мінску неабходна актывізаваць барацьбу з гандлем у неўсталяваных месцах. Такое даручэнне падатковай службе і міліцыі даў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Паводле яго слоў, у цяперашні час на рынках горада маецца каля 700 вольных месцаў, якія і павінны запоўніць гандляры-нелегалы.

Ладуцька перакананы, што такой з'явы, як стыхійны гандаль, у сталіцы быць не павінна.

Улічваючы, што такой дзейнасцю займаюцца ў тым ліку пенсіянеры, людзі з невысокім дастаткам, ён даручыў прапрацаваць для іх дадатковыя стымулы для пераходу ва ўладкаваныя гандлёвыя месцы, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі