У Мінску ліквідуюць Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў

У Мінску ліквідуюць Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў

Ліквідуецца Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў горада Мінска і Мінскай вобласці. Як адзначае прэс-служба сталічнай міліцыі, "у сувязі з развіццём сучасных тэхналогій і сістэмы ўзаемадзеяння Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя". Праваахоўнікі лічаць, што падраздзяленне "страціла сваю актуальнасць", яно знікне 6 лютага.

Функцыі Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў перададуць службе міліцыі "102".

Бюро ў Мінску працавала пры міліцыі з 2002 года. Збіралася інфармацыя пра затрыманых за правапарушэнні, пра людзей, якіх прывозілі ў бальніцы, моргі. Банк дадзеных абнаўляўся 24 гадзіны на суткі. Як інфармуе tut.by, падраздзяленне стварылі, каб разгрузіць працу крымінальнага вышуку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі