У Мінску камунальнікі будуць несці пакаранне за галалёдныя траўмы
!["Гэта пытанне бяспекі гараджан"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/person-1220027_1280.jpg.webp?itok=JeiCL9N6)
"Гэта пытанне бяспекі гараджан" / pixabay.com
У Мінску камунальнікі будуць несці пакаранне за галалёдныя траўмы. Дакладней, за тое, што несвоечасова пасыпалі соллю тратуары і праз гэта хтосьці ўпаў.
"Гэта пытанне бяспекі гараджан, — цытуе словы намесніка старшыні Мінгарвыканкама Алега Корзуна minsknews.by. — За галалёдныя траўмы па віне камунальных служб іх кіраўнікі будуць несці адказнасць".
У сталіцы ўжо пачалася прэвентыўная процігалалёдная апрацоўка вуліц. Яе праводзяць уначы.
![У Мінску камунальнікі будуць несці пакаранне за галалёдныя траўмы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/slippery-637562_1280.jpg.webp?itok=Vy5UkHB9)
pixabay.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.