У Мінску ідзе фэст еўрапейскага кіно

Фестываль пройдзе ў Мінску 12 па 18 траўня ў кінатэатры "Перамога".





Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі. Бясплатныя квіткі на кожны фільм можна атрымаць у кінатэатры "Перамога" ў дзень паказу за гадзіну да пачатку.





Дні еўрапейскага кіно арганізуе амбасада Нямеччыны і Інстытут імя Гётэ ў Мінску. Сёлета гледачам пакажуць 16 мастацкіх фільмаў з розных краінаў Еўропы.





Ад 19 па 25 траўня гэтая ж праграма пройдзе ў Магілёве.