У Мінску і ў Гродне пабітыя тэмпературныя рэкорды

Узмацненне спёкі выклікала абнаўленне тэмпературных максімумаў у шэрагу беларускіх гарадоў. 6 жніўня пабітыя рэкорды гарачыні ў Мінску і ў Гродне. Як паведамляе БелаПАН, у сталіцы паветра прагрэлася да 34 градусаў цяпла, а гэта на 1,6 градуса болей за папярэдні максімум, зарэгістраваны падчас анамальнай спёкі ў 2010 годзе. У Гродне на 0,1 градуса перавышаны максімум 1994 года (33,8 супраць 33,7 градуса).

Пры гэтым найцяплейшым месцам у чацвер былі Івацэвічы (Брэсцкая вобласць) — там было 34,3 градуса вышэй за нуль. Тут таксама пабіты “малады” рэкорд 2012 года, калі тэмпература паветра ўздымалася да 34,2 градуса.

У бліжэйшы тыдзень у сталіцы прагназуюць 32-34 градусы, таму не выключана, што новыя рэкорды будуць з’яўляцца штодня.

Фота: visitminsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі