У Мінску хлопец упаў на дах электрычкі і загарэўся

Паводле сведак, невядомы зваліўся з пешаходнага моста на дах электрычкі, якая прыехала з Барысава. Пры гэтым на хлопцы загарэлася вопратка.





Здымалі 25-гадовага пацярпелага з электрычкі выратавальнікі. Яны перадалі яго медыкам, распавялі Еўрарадыё у сталічнай МНС. Наколькі цяжкія апёкі ён атрымаў, пакуль невядома.